Паміж “вайной” і “мірам”. Чаго чакаць свету пасля Мюнхенскай канферэнцыі

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс / Reuters

— Выглядае так, што як ЗША, так і Расія не жадаюць бачыць Еўропу за сталом для перамоваў па Украіне, — так кажа пра адну з высноў Мюнхенскай канферэнцыі гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з боку прадстаўнікоў ЗША прагучала шмат гучных заяваў, якія тычацца не толькі вайны ва Украіне, але агульнай еўрапейскай палітыкі і бяспекі. Да таго ж Уладзімір Зяленскі прапанаваў правесці мяжу паміж “вайной” і “мірам”, у тым ліку па ўсходняй мяжы Беларусі.

Пра тое, чым адгукнуцца гучныя выступы замежных палітыкаў у будучыні, размаўляем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Паміж “вайной” і “мірам”. Чаго чакаць свету пасля Мюнхенскай канферэнцыі
Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Зяленскі мог бы сустрэцца з Ціханоўскай

Выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі, Уладзімір Зяленскі абазначыў, дзе, на яго думку, павінна прайсці мяжа "паміж вайной і мірам”.

— Дзе яна пройдзе і наколькі трывалай будзе, залежыць ад нас, — кажа прэзідэнт Украіны. — Мая прапанова — украінская ўсходняя мяжа, беларуская ўсходняя мяжа, усходнія межы балтыйскіх дзяржаў, усходняя мяжа Фінляндыі. Гэта самая бяспечная лінія для ўсіх нас у Еўропе, бо гэта лінія міжнароднага права.

Што гэта значыць для беларусаў? Вось што адказвае Аляксандр Фрыдман:

— Тое, што сказаў Уладзімір Зяленскі ў сваёй праграмнай прамове — гучыць вельмі прыгожа і вельмі прыемна для ўсіх, хто хацеў бы бачыць Беларусь вольнай і дэмакратычнай краінай. Гучыць прыгожа, але, на жаль, гэта мае мала агульнага з рэчаіснасцю.

Паміж “вайной” і “мірам”. Чаго чакаць свету пасля Мюнхенскай канферэнцыі
Выступ Уладзіміра Зяленскага / t.me/V_Zelenskiy_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.