Памочнік Пуціна: У адказ на санкцыі ЕС забаронім імпарт машын і вопраткі
Андрэй Белавусаў не выключае ўвядзення гэтага эмбарга, але спадзяецца, што "здаровы сэнс пераможа" і "антысанкцыі" не спатрэбяцца.
Як вядома, 12 верасня пачнуць дзейнічаць новыя санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі ў адказ на яе дзеянні ва Украіне. На гэты раз санкцыі накіраваныя супраць буйных расійскіх нафтавых кампаній, якім абмяжуюць доступ да міжнародных рынкаў капіталу.
Як паведамляе газета "Ведомости", памочнік расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Андрэй Белавусаў заявіў, што Мінэканамразвіцця Расіі ўжо падрыхтавала пералік тавараў, якія могуць быць забаронены. Паводле Белавусава, гэта і імпарт аўтамабіляў з ЕС, і пастаўкі некаторых відаў прадукцыі лёгкай прамысловасці, якую, нібыта, ужо навучыліся рабіць у Расіі.
Фота — АР