Парашэнка абяцае даць грамадзянства беларусам, якія ваююць за Украіну

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпіша ўказ аб прадастаўленні ўкраінскага грамадзянства тым замежнікам, якія ваююць за Украіну супраць расійскай агрэсіі. Пра гэта ён заявіў у аўторак, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе.

"Я хачу перадаць прывітанне маім баявым пабрацімам: ваш зварот да прэзідэнта Украіны адносна прадастаўлення ўкраінскага грамадзянства беларусам, расіянам, якія са зброяй у руках разам з вамі абаранялі гонар і незалежнасць дзяржавы… Як я і абяцаў, я падпішу ўказ аб прадастаўленні ім украінскага грамадзянства, яны прайшлі гэта выпрабаванне", — цытуе словы Парашэнкі УНІАН.

Нагадаем, з канца вясны-пачатку лета 2014-га дзясяткі беларусаў ваююць у складзе ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў супраць баевікоў на Данбасе.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі