Парашэнка надаў Героям Нябеснай Сотні званне Герояў Украіны
Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт паведаміў у сваім твітары.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб наданні звання Героя Украіны Героям Нябеснай сотні. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт паведаміў праз свой твітар, перадае УНІАН.
Нагадаем, што падчас самых масавых акцый пратэсту ў найноўшай гісторыі Украіны 18-20 лютага 2014 года на вуліцы Інстытуцкай сілавікі застрэлілі больш за сто бяззбройных удзельнікаў акцый пратэсту. Пазней іх сталі называць Героямі Нябеснай Сотні.
Сёння ва Украіне адзначаецца гадавіна ад пачатку Майдана, які прывёў да рэвалюцыйных зменаў.
Фота — УНІАН