Парашэнка пагадзіўся стварыць на Данбасе 30-кіламетровую буферную зону
Адпаведнае даручэнне ўкраінскі прэзідэнт даў Трохбаковай кантактнай групе.
На Данбасе створаць 30-кіламетровую буферную зону па лініі размежавання. Такое даручэнне Пётр Парашэнка даў трохбаковай кантактнай групе, інфармуе УНІАН.
Пра сваё даручэнне ўкраінскі прэзідэнт заявіў на нарадзе з актывам Луганскай вобласці. Парашэнка прапаноўвае адвесці артылерыю, якая засталася ў гэтай зоне, а таксама танкі і мінамёты, каб зрабіць немагчымымі пастаянныя абстрэлы.
Па словах кіраўніка Украіны, гэтая прапанова была прынятая на мінскіх перамовах 21 ліпеня. "І праз некалькі дзён пачнецца адлік часу, з якога пад кантролем АБСЕ будзе адведзена ўсё цяжкое ўзбраенне", — паведаміў Парашэнка.
Фота: УНІАН