Парашэнка: Трохбаковая сустрэча ў Мінску пройдзе ў нядзелю
У беларускай сталіцы зноў будуць гаварыць пра сітуацыю на Данбасе.
У нядзелю, 21 снежня, у Мінску можа прайсці трохбаковая сустрэча па сітуацыі на Данбасе. Пра гэта ў сераду заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Польшчы.
"У чацвер, пятніцу адбудзецца відэаканферэнцыя ў фармаце трохбаковай кантактнай групы, і ёсць надзея, што ў нядзелю ў Мінску адбудзецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы", — цытуе словы Парашэнкі УНІАН.
У апошнія тыдні прадстаўнікі афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных рэспублік ніяк не маглі ўзгадніць дату сустрэчы ў беларускай сталіцы.
Плануецца, што ў Мінску прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных рэспублік пры ўдзеле АБСЕ і Расіі будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі і "рэжым артылерыйскай цішыні" на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, прадстаўнікі "ДНР" хочуць, каб Украіна зняла эканамічную блакаду Данбаса.
У верасні ў Мінску было заключана пагадненне аб перамір'і на Данбасе. Яно рэгулярна парушаецца, аднак паўнамаштабныя баявыя дзеянні былі спынены.
Фота — УНІАН