Парашэнка ў лісце запатрабаваў ад Пуціна выконваць мінскую дамову
А таксама — вызваліць палонную лётчыцу Надзею Саўчанку.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка напісаў ліст расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Ён запатрабаваў выконваць мінскія дамоўленасці, а таксама вызваліць ўкраінскую лётчыцам Надзею Саўчанку. Украінскі лідар адзначыў, што лічыць санкцыі, уведзеныя заходнімі краінамі супраць Расіі, эфектыўнымі, перадае РБК.
У каментары журналістам з нагоды ліста Парашэнка заявіў, што Захад павінен стварыць умовы, каб "прымусіць Расію ўдзельнічаць у перамовах і выконваць абавязанні, якія яна на сябе ўзяла".
Фота — Fotobank / Getty Images