Парашэнка вызваліў ад войска студэнтаў, навукоўцаў і работнікаў ВНУ

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў змены ў Закон "Аб мабілізацыі". Як паведамляе сайт dialog.ua, ад прызыву на ваенную службу па мабілізацыі вызваляюцца студэнты, аспіранты і дактаранты, якія навучаюцца на дзённай форме навучання; навуковыя і навукова-педагагічныя работнікі ВНУ і навуковых установаў, а таксама педагагічныя работнікі агульнаадукацыйных навучальных устаноў, калі яны працуюць у гэтых установах па асноўным месцы працы не менш як на 0,75 стаўкі.

Вайскоўцы з гэтых катэгорый падлягаюць звальненню з войска, калі яны самі не выкажуць жаданне працягваць ваенную службу.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі