Парашэнка запатрабаваў вызваліць затрыманых у Беларусі ўкраінцаў

16 чалавек адпусцілі пасля высвятлення асобы, 25 чалавек сёння пачалі судзіць у судзе Барысаўскага раёна. З іх 14 украінцаў, сведчаць афіцыйныя беларускія крыніцы.

У пятніцу ў твітары ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка напісаў, што даручыў МЗС Украіны "тэрмінова забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення і вяртання на радзіму ўсіх затрыманых у Беларусі ўкраінцаў". Як піша ў Facebook праваабаронца Таццяна Равяка, пасля гэтага тых украінцаў, якія яшчэ не былі асуджаны, пачалі выпускаць з суда ў Барысаве.

Як інфармуе УНІАН, у адносінах грамадзян Украіны ўчора было складзена 15 адміністрацыйных пратаколаў. Траіх украінцаў адпусцілі, 12 прывезлі ў суд. Ім, нібыта, інкрымінавалі "расклейванне ўлётак". Пра іх змест пакуль не паведамляецца.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі