Паркоўку каля стадыёна "Дынама" ў Мінску зробяць бясплатнай

Платная паркоўка ў Мінску / ілюстрацыйнае фота abw.by
Платная паркоўка ў Мінску / ілюстрацыйнае фота abw.by

Паркоўка каля стадыёна "Дынама" ў Мінску пасля рамонту зробіцца бясплатнай. Работы мусяць скончыцца ў ліпені, тады ж прыбяруць і дарожныя знакі "Платная паркоўка". Гэта робіцца дзеля наведнікаў медустаноў, якія знаходзяцца ў гэтым раёне, сцвярджаюць "Мінск-Навіны". У крокавай дасяжнасці размешчаныя дзве бальніцы (3-я і 2-я), а таксама гарадскі кардыялагічны цэнтр. Пры гэтым "непасрэдна каля бальніц паркоўка застанецца платнай, і ў людзей будзе выбар: скарыстацца яе паслугамі за грошы ці пакінуць машыну крыху далей, але бясплатна", — кажа генеральны дырэктар аб'яднання "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Андрэй Зыранаў.

Усяго мінскія ўлады вывучылі 14 лакацый, дзе жыхары прасілі вырашыць пытанне з паркоўкай каля сацыяльных устаноў. Каля дзіцячай мастацкай школы мастацтваў на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Карла Маркса вырашылі нічога не мяняць, патлумачыўшыі гэта тым, што дзеці дабіраюцца на заняткі самастойна. Каля дзіцячых садкоў на вуліцы Караля і на бульвары Мулявіна вырашылі браць плату толькі з 10:00 да 16:00. Каб бацькі, якія прывозяць дзяцей у садок, маглі бясплатна пакінуць машыну, пакуль адводзяць і забіраюць малых.

12 бясплатных машынамесцаў арганізуюць ля 1-й дзіцячай паліклінікі на Залатой Горцы. Што рабіць з паркоўкамі для наведнікаў 1-й гарадской клінічнай бальніцы ў раёне Акадэміі навук, пакуль не вырашылі. Нават калі паркоўку зробяць бясплатнай, гарантыі, што пацыенты змогуць знайсці сабе там месца, няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі