Пасля эфіру пра карупцыю ў Балгарыі забілі тэлежурналістку

Пасля эфіру пра карупцыю ў Балгарыі забілі тэлежурналістку

Пасля эфіру пра карупцыю ў Балгарыі забілі тэлежурналістку Вікторыю Марынаву. Ёй было 30 гадоў. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", цела вядучай і адміністрацыйнага дырэктара рэгіянальнага канала TVN знайшлі ў парку ў горадзе Русе. Па слядах, пакінутых злачынцамі, відаць, што Вікторыю білі па галаве і душылі, таксама яе згвалцілі. Зніклі тэлефон, ключы ад машыны і акуляры.

Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў заявіў, што затрыманне злачынцы — гэта пытанне часу. Міжнародныя арганізацыі патрабуюць ад улад Балгарыі прыспешыць расследаванне жахлівага забойства.

Вікторыя Марынава была вядучай тэлепраграмы "Дэтэктар", асвятляла тэму карупцыі, злоўжыванняў пры рэалізацыі праектаў, якія фінансуе Еўрасаюз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі