Пасля скаргі прапагандысткі ў Магілёве закрыўся сэкс-шоп
Прапагандысты змагаюцца з "порна-прапагандай"
Пасля скаргі прапагандысткі Вольгі Бондаравай у Магілёве закрыўся сэкс-шоп з музеем для дарослых і фотастудыяй. Па яе версіі, прадпрымальніца "разгарнула порна-прапаганду" проста ў цэнтры горада.
Магілёўскі гарвыканкам паведаміў, што ўладальніцы "дазволу на ажыццяўленне дзейнасці ў гандлёвым аб'екце... не выдаваліся". За дапушчаныя парушэнні яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Чыноўнікі праінфармавалі Бондараву, што сэкс-шоп не працуе з 12 кастрычніка. Пра гэта ёй раней паведаміла і пракуратура, якая пасля яе скаргі праводзіла разбіральніцтва.
"Інфаказачка", прарасійская актывістка Вольга Бондарава вядомая сваёй барацьбой з "беларускім нацыяналізмам", які яна шукае паўсюль і піша скаргі ў органы ўлады і сілавікам. А гэтым летам ёй не спадабалася прапанова Генпракуратуры ўвесці ў школах абавязковыя ўрокі палавога выхавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.