Пасол Расіі: Беларусы падтрымліваюць Расію значна больш, чым Украіну
На думку расійскага дыпламата, пазіцыя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адрозніваецца ад пазіцыі большасці грамадзян Беларусі.
“Ацэначную пазіцыю (па ўкраінскім пытанні — Еўрарадыё) Беларусь можа мець. Гэта права кожнага… Прэзідэнт (Беларусі — Еўрарадыё) выказвае сваю пазіцыю. Ён не можа іншую выказаць. Бо Украіна — гэта сусед… У звычайных грамадзян рэйтынгі падтрымкі Расіі значна большыя, чым рэйтынгі падтрымкі Украіны”, — паведаміў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Расійскі дыпламат таксама расказаў, што ведае аб настроях людзей і ў Расіі, і ва Украіне не толькі з сюжэтаў расійскіх тэлеканалаў. Па словах Сурыкава, ва Украіне цяпер жыве яго родны брат, з якім дыпламат пастаянна “дзеліцца ўражаннямі”. Мае радню Сурыкаў і ў Крыме.
Фота — svaboda.org