Павел Латушка лічыць, што ў Вільні раздзялілі "не пасады, а крыміналкі"
А сваё прызначэнне прадстаўніком кабінета па транзіце ўлады лічыць новай адказнасцю, а не бонусам / Euroradio
На канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні раздзялілі новыя крымінальныя справы і адказнасць, а не пасады, мяркуе кіраўнік НАК Павел Латушка.
Латушка кажа, што гаварыць пра "барацьбу за пасады" можна будзе ў Беларусі. А пакуль "за гэта не плацяць".
Сёння Святлана Ціханоўская абвясціла аб стварэнні пераходнага кабінета. Павел Латушка зрабіўся ў ім прадстаўніком па транзіце ўлады. І расказаў рэдактару Еўрарадыё Змітру Лукашуку, за што будзе адказваць на новай пасадзе.
“Гэта ціск на рэжым Лукашэнкі. Эканамічны, персанальны, крымінальны ціск, міжнародныя інструменты, выкарыстанне ўсіх юрыдычных механізмаў, якія могуць павялічыць ціск на рэжым", — растлумачыў Латушка.
А як новая пасада Латушка паўплывае на жыццё беларусаў? Кіраўнік НАК лічыць, што гэтае пытанне папулісцкае.
"Ёсць сцэнар, які прадугледжвае, што кожная структура аб'ядноўваецца з іншымі ў агульны рэсурс і больш магутна б'е па сістэме, узмацняе ціск, памнажае актыў унутры Беларусі", — лічыць Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.