Перакладчыца Калацкая атрымала 2 гады хатняй хіміі за дзве поўхі Азаронку

Перакладчыца Калацкая атрымала 2 гады хатняй хіміі за дзве поўхі Азаронку

Перакладчыца Вольга Калацкая атрымала 2 гады хатняй хіміі (абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу) за дзве поўхі журналісту тэлеканала СТБ Рыгору Азаронку. Такое рашэнне 24 сакавіка вынес суд Фрунзенскага раёна Мінска. Калацкая знаходзілася за кратамі з 15 студзеня (тэрмін, праведзены ў СІЗА, залічаць дзень за два) і цяпер выйшла на волю.

Па версіі следства, Вольга Калацкая ўдарыла прапагандыста на вулічнай акцыі пратэсту 15 лістапада 2020-га. Калацкая ў судзе гэта прызнала. Паводле яе слоў, яна тады была абураная пытаннямі, якія Азаронак задаваў людзям пра загінулага пратэстоўца Рамана Бандарэнку.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў, кніг. Да арышту яна даглядала 90-гадовую маці.

Перакладчыца Калацкая атрымала 2 гады хатняй хіміі за дзве поўхі Азаронку
Вольга Калацкая на волі / nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі