Першы тыдзень жніўня будзе гарачэйшым за норму на 3-5 градусаў
Сіноптыкі абяцаюць спякотнае і сухое надвор’е.
Гарачае і сухое надвор’е будзе панаваць у Беларусі ў першы тыдзень жніўня.
“Лета працягваецца, і ў першы тыдзень жніўня ўсталюецца гарачае і ў большасці раёнаў сухое надвор’е. Сярэдняя тэмпература паветра ў першай дэкадзе жніўня чакаецца на 3-5 градусаў вышэй за норму”, – адзначае начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 4 жніўня, чакаецца без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу +11 +17 градусаў, днём ад — +26 па поўначы, да +33 па паўднёвым захадзе. У Мінску будзе воблачна, без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература ноччу +13 +15 ° С, днём каля +30 градусаў.
У сераду таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу +12 +19 градусаў, днём +27 +34 ° С. У Мінску паветра прагрэецца да +32 градусаў.
У чацвер ападкі таксама не прагназуюцца. Тэмпература паветра ноччу +13 +20 градусаў, максімальная днём — +28 +34, па паўднёвым захадзе месцамі да +35.
У пятніцу на фоне высокага ціска будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, у асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +14 +21 градус, днём — 28 +34 ° С, па паўднёвым захадзе да +36.
У выхадныя ўсталюецца анамальна гарачае надвор'е. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі па поўначы рэспублікі. Днём паветра прагрэецца да +36 градусаў.
Фота: liveinternet.ru