Пілоты пераблыталі колеры сцяга Францыі на Дні ўзяцця Бастыліі

Пілоты пераблыталі колеры сцяга Францыі на Дні ўзяцця Бастыліі

На святкаваннях з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы пілоты пераблыталі колеры нацыянальнага сцяга Францыі. У выніку ўдзельнікі авіяшоў выпусцілі ў неба чырвона-сіне-бела-чырвоны сцяг, паведамляюць замежныя СМІ.

Паводле задумкі арганізатараў свята, дзевяць самалётаў мусілі праляцець над горадам і выпусціць рознакаляровы дым, з якога складзецца выява французскага сцяга. Але на месцы самалёта, які мусіў выпускаць сіні дым, апынуўся той, што быў з чырвоным.

Дзень узяцця Бастыліі — нацыянальная французскае свята, якое адзначаюць штогод 14 ліпеня пачынаючы ад 1880 года. Гістарычная падзея, якой прысвячаюцца ўрачыстасці, адбылася 14 ліпеня 1789 года, калі была ўзятая Бастылія, месца ўтрымання палітычных вязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі