Піяршчыкі знайшлі "Папараць-кветку" (фота)
У першы дзень красавіка адбылося адкрыццё студэнцкага піяр-форуму “Папараць-кветка”. Ужо ў другі раз на журфак з’язджаюцца студэнты, чые спецыяльнасці звязаныя з PR, маркетынгам, рэкламай і іншымі падобнымі спецыяльнасцямі. Арганізатарамі з’яўляюцца студэнты 4-га курса кафедры тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ, і, відаць, гэта стане чарговым традыцыйным мерапрыемствам БДУ. Адметнасць толькі ў тым, што гэта не навязаны фармат і не зададзеная “зверху” тэматыка, а самаарганізацыя на ўсіх узроўнях — ад пошуку спонсараў да рэгістрацыі ўдзельнікаў. Ужо зараз зарэгістравана звыш 500 чалавек!
Сярод арганізатараў і сярод удзельнікаў у асноўным дзяўчаты. Гэта можна патлумачыць тым, што піяр — больш жаночая справа. Магчыма, менавіта таму расклад чатырохдзённага форуму быў пададзены ў выглядзе меню, дзяўчаты на рэгістрацыі сустракалі ўдзельнікаў у фартухах, а ў вітальным пакеце сярод раздруковак быў пакуначак з лаўровым лістом і перцам-гарошкам разам з рэцэптам прыгатавання смачнага PR.
Удзельніцы форума Света і Каця — студэнткі БНТУ на факультэце маркетынгу і прадпрымальніцкай дзейнасці. Яны падзяліліся сваім разуменнем канцэпцыі форуму:
"Гэты форум для моладзі, для студэнтаў, каб можна было знайсці працу, паслухаць не толькі тэарэтыкаў, але і практыкаў. Мы сюды прыйшлі ўпершыню — пакуль што паглядзець, чамусьці павучыцца".
Паша, студэнт факультэта маркетынгу БДЭУ, таксама на форуме ў першы раз, а прыйшоў ён сюды пашырыць свае веды:
"Прыйшоў паглядзець, што за мерапрыемства, паслухаць разумных людзей, можа, нешта зацікавіць — буду гэтым займацца далей".
Юля Міхалюк, арганізатар форуму, кажа, што PR-форум ствараўся для ўсіх зацікаўленых — як для студэнтаў, так і для спецыялістаў у гэтай галіне:
“Папараць-кветка” праводзіцца ўжо другі раз. Ідэя і заснаванне — гэта ўсё ляжыць на былым 4-м курсе, а таксама на нашай выкладчыцы Ірыне Сідорскай. Для чаго мы стваралі гэты форум? Гэта такая пляцоўка, дзе зацікаўленыя студэнты могуць пазнаёміцца са спецыялістамі і знайсці сабе працу. А з іншага боку, гэта магчымасць для працадаўцаў пабачыць сваё “маладое пакаленне” – спецыялістаў, з якімі ўжо хутка ім давядзецца разам працаваць".
Воля Капачэня, пяцікурсніца, стаяла ля вытокаў гэтай "новай традыцыі" журфака БДУ:
"У мінулым годзе мы ладзілі гэты форум, і ўсё было на даволі высокім узроўні — пра нас было шмат публікацый у прэсе. А зараз дзяўчатам ужо прасцей, бо мы ў мінулым годзе гучна заявіліся, зрабілі ўжо імя мерапрыемству са старту".
Ната Ісаевіч, арганізатар, кажа, што ўсіх чакае насычаная праграма з незвычайным ажыятажам:
"Студэнты зацікаўленыя ў майстар-класах, бо ім бясплатна даецца магчымасць навучыцца не толькі ў беларускіх спецыялістаў, але і піяр-спецыялістаў з бліжэйшага замежжа. Вельмі цікава, што прыйшло вельмі шмат прац, дзе задзейнічаны піяр у інтэрнэце, прыйшло 28 піяр-праектаў шырокага спектру. На працягу чатырох дзён мы чакаем усіх, хто ведае, што такое піяр і тое, наколькі ён важны падчас крызісу".
PR-форум "Папараць-кветка" ладзіцца ў Інстытуце Журналістыкі БДУ 1–4 красавіка, чакаецца каля 20 прэзентацый і 28 PR-праектаў, круглыя сталы, гульні і майстар-класы. Афіцыйны сайт