Польшча накіруе больш войскаў на мяжу з Беларуссю і Расіяй

Мяжа Польшчы, Расіі і Літвы

Мяжа Польшчы, Расіі і Літвы / Росул Марыуш

Польшча накіруе больш вайскоўцаў у прымежныя з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі рэгіёны, паведамляе беластоцкае радыё са спасылкай на кіраўніка Мінабароны краіны.

Міністр Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў ваяводствы, у якіх будзе павялічана прысутнасць вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра Вармінска-Мазурскае, Падляскае, Люблінскае і Падкарпацкае ваяводствы. Ён таксама адзначыў, што для павышэння бяспекі важна фармаваць і грамадзянскую абарону.

Касіняк-Камыш падкрэсліў, што ўсе гэтыя дзеянні накіраваны на стрымліванне патэнцыйных ворагаў.

Паглядзіце рэпартаж Еўрарадыё з Сувалак. Мы хацелі зафіксаваць, як жыве мірны горад у "калідоры", якім усе адзін аднаго палохаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі