Польшча ў 2017 годзе выдала беларусам 35 тысяч працоўных візаў
За 2017 год польскія кансуляты ў Беларусі выдалі больш за 35 тысяч працоўных візаў, паведамляе тэлеканал "Белсат" са спасылкай на МЗС Польшчы.
Гэта амаль на 20 тысяч болей, чым у 2016 годзе, і ў сем разоў болей, чым у 2015-м.
Агулам беларусы летась атрымалі праз польскія дыпламатычныя ведамствы амаль 419 тысяч шэнгенскіх і нацыянальных візаў.
Павялічылася і колькасць заяваў на Карту паляка — амаль на 3000 у параўнанні з 2016 годам.