Польскі кіроўца фуры спрабаваў незаконна вывезці 14,5 тыс пачкаў цыгарэт

У прэс-службе мытні паведамляюць, што кантрабанду спрабаваў правезці грамадзянін Польшчы — кіроўца грузавога аўтамабіля “Вольва” з паўпрычэпам маркі “Wielton”. Ён быў затрыманы на пункце пропуску “Казловічы”.

Партыя кантрабандных цыгарэт была знойдзена ў сценках паўпрычэпа пасля ўважлівага дадгляду. Падазрэнне супрацоўнікаў мытні выклікаў той факт, што грузавы аўтамабіль перамяшчаўся праз мяжу пустым.

Паводле папярэдняй ацэнцы агульная сума кантрабанднага грузу складае каля 100 млн рублёў. Да рашэння суда канфіскаваны паўпрычэп, у якім была знойдзена схованка. Яго ацэначны кошт складае каля 200 млн рублёў.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі