Пра Алеся Бяляцкага здымуць мастацкі фільм

Фільм пра Алеся Бяляцкага

Фільм пра Алеся Бяляцкага / Еўрарадыё

На Варшаўскім кінафестывалі анансавалі праект мастацкага фільма, прысвечанага жыццю беларускага праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

Фільм плануе зняць каманда выдання "Маланка.Медыя". Раней гэты калектыў прымаў удзел у працы над серыялам "Акрэсціна" Андрэя Курэйчыка.

Па словах аўтараў, у сюжэце яны будуць абапірацца на факты з біяграфіі беларускага набеліянта.

Дарэчы, два тыдні таму "Маланка" ужо прэзентавала сярэднеметражны дакументальны фільм пра праваабаронцу пад назвай "Бяляцкі: Я не баюся, хай яны баяцца".

Алесь Бяляцкі з лета 2021 года знаходзіцца за кратамі. За дапамогу рэпрэсаваным беларусам яго асудзілі на 10 зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі