Працы з акцыі Must Act Must Art у Гродне зафарбавалі невядомыя (фота)

У Гродне зафарбавалі дзве працы, створаныя ў рамках акцыі Must Act Must Art, паведамляе tut.by. Хто гэта зрабіў, застаецца пакуль не вядомым.

Працы на трансфарматарнай падстанцыі №178 ў двары дома па вул.Дзяржынскага, 3, з'явіліся на пачатку кастрычніка. Іх стварылі мастакі пад псеўданімамі Ulysses Nevmer і HADE. Цяпер малюнкі на сценах падстанцыі зніклі.

Падстанцыя знаходзіцца на балансе Гродзенскага гарадскога РЭС. Але там не ведаюць, хто замаляваў творы. У ЖЭС-1, на тэрыторыі якога стаіць ТП-178, кажуць, што іх супрацоўнікі наогул не маюць права фарбаваць тое, што знаходзіцца на балансе электрасетак.

Разам з тым у ЖЭСе сказалі, што жыхары бліжэйшага дома скардзіліся на працы мастакоў пасля іх з'яўлення. Майстар ЖЭСа кажа, што за пару дзён ім пяць разоў тэлефанавалі пажылыя жыхары дома, якім не спадабаліся малюнкі. Магчыма, яны самі і замалявалі творы.

Пры гэтым адна з аўтараў карцін кажа, што падчас працы іх, наадварот, вельмі падтрымлівалі мясцовыя жыхары, у тым ліку пажылыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі