Працягнуты прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі

Прыём дакументаў у 154 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі працягнуты да 15 верасня. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Паводле яго слоў, на 22 жніўня ў ПТВ былі пададзеныя больш за 30 тысяч заяваў, што складае 92,9% ад плана прыёму.

Міністр адзначае, што гэта значна больш, чым на гэты ж дзень летась. Таму ён канстатуе ўзрастанне цікавасці да рабочых спецыяльнасцяў сярод моладзі, інфармуе БелаПАН.

Агулам у Беларусі прыём ажыццяўлялі 166 устаноў прафтэхадукацыі, а таксама 39 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія праводзяць навучанне ў тым ліку па рабочых спецыяльнасцях.


Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі