Прадстаўнік Беларусі выступіць на "Еўрабачанні" ў першым паўфінале 14 траўня
Прадстаўнік Беларусі выступіць на "Еўрабачанні-2019" ў першай частцы першага паўфінала 14 траўня. У панядзелак у Тэль-Авіве прайшло лёсаванне двух паўфіналаў міжнароднага конкурсу песні. Як інфармуе прэс-служба Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ, разам з прадстаўніком Беларусі за выхад у фінал пазмагаюцца спевакі з Аўстраліі, Бельгіі, Венгрыі, Грэцыі, Грузіі, Ісландыі, Кіпра, Партугаліі, Польшчы, Славеніі, Сан-Марына, Сербіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Чарнагорыі, Эстоніі. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў стануць вядомыя пазней.
Сёлета ў "Еўрабачанні" возьмуць удзел 42 краіны. У кожным з паўфіналаў выступяць па 18 спевакоў (другі паўфінал прызначаны на 16 траўня). Фінал адбудзецца 18 траўня, у яго аўтаматычна трапляюць арганізатары конкурсу — Ізраіль, а таксама краіны-заснавальніцы — Італія, Іспанія, Германія, Францыя і Вялікабрытанія.
На ўдзел у Нацыянальным адборы "Еўрабачання-2019" ужо пададзеная 31 заяўка. Іх будуць прымаць да 31 студзеня. Праслухоўванне прызначанае на 4 лютага. Як чакаецца, пераможцу абяруць да 8 сакавіка.
Here are the results of the Semi-Final Allocation Draw.
— Eurovision (@Eurovision) 28 января 2019 г.
Which of the two Semi-Finals is your country performing and voting in?@KanEurovision @Kann @TelAviv#DareToDream #Eurovision pic.twitter.com/nm850wWNdq
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 28.01: