Праект стварэння “электронных чэргаў” на мяжы накіравалі ў Саўмін Беларусі
Міністры павінны вырашыць, калі новаўвядзенне пачне дзейнічаць на ўсіх КПП краіны і колькі гэта будзе каштаваць.
Праект стварэння “электронных чэргаў” на мяжы Беларусі пасля тэставання накіравалі ў Саўмін, паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”. Новаўвядзенне выпрабоўвалі ў пункце проспуску “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы. Па словах памежнікаў, за некалькі месяцаў камп’ютэрнай рэгістрацыяй на праходжанне мяжы скарысталася больш за 2 тысячы аўтамабілістаў — усе яны перасеклі мяжу хутка і без праблем, сістэма спрацавала надзейна.
Канчатковы варыянт будзе выглядаць наступным чынам. Кіроўца рэгіструецца на адмысловым сайце, выбірае патрэбны яму час. Потым прыязджае на мяжу. Калі прыедзе раней, памежнікі абяцаюць магчымасць дачакацца свайго часу ў адмыслова створаных зонах з кавярнямі. Падобныя сістэмы ўжо працуюць з літоўскага і польскага бакоў.
Адзінае, што пакуль невядома, гэта калі сістэма запрацуе на ўсіх межах Беларусі з ЕС. Гэта будзе залежаць ад рашэння Савета міністраў.
Фота: ByMedia.net