Праект "Вялікая сям'я", пра які казаў Лукашэнка, яшчэ не існуе?

Еўрарадыё паспрабавала адшукаць інфармацыю, наконт таго, хто займаецца распрацоўкай праекта "Вялікая сям'я". Пра гэты праект падчас наведвання "БелАЗа" ў аўторак гаварыў кіраўнік дзяржавы: “Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын. Сем’і як падтрымаць… Вось праект “Вялікая сям’я” мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч долараў. Мы ў доларах адкрываем рахунак. За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем. А калі яшчэ ты сам на гэты рахунак грошы кладзеш, то мы ў два разы больш даем”.

Ці знойдзе дзяржава $2 млрд, каб заплаціць за народжаных дзяцей?

 


Аднак ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у прэс-службе кіраўніка дзяржавы нічога сказаць не могуць, не ведаюць там і распрацоўшчыкаў праекту.


Між тым, па словах намесніка старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Тамары Красоўскай, праект прадугледжвае адкрыццё нейкага рахунку, на які будуць налічвацца грошы за дзяцей, інфармуе БЕЛТА.



Еўрарадыё датэлефанавалася да памочніцы Тамары Красоўскай.



"Ніякіх каментароў яна (Тамара Красоўская — заўвага Еўрарадыё) даваць не будзе. Яна выказала сваё меркаванне, а яго не так зразумелі і нешта канкрэтнае яна не можа канкрэтызаваць. Пакуль яна не можа даваць ніякіх каментароў па гэтым праекце, бо ён яшчэ не гатовы", — кажа памочніца Тамары Красоўскай.



А вось у Мінфіне Еўрарадыё пацвярджаюць, што ведамства сапраўды займаецца механізмамі выплат бацькам. Аднак пра праект, па словах прэс-сакратара Мінфіна Ірыны Комар, казаць вельмі і вельмі рана. Больш канкрэтная інфармацыя з'явіцца толькі ў канцы кастрычніка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі