Прарэктар па выхаваўчай працы стаў новым прэс-сакратаром БПЦ

Іераманах Афанасій (Сакалоў) / minda.by
Іераманах Афанасій (Сакалоў) / minda.by

Іераманах Афанасій (Сакалоў) стаў выконваючым абавязкі старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы. Такое прызначэнне зрабіў мітрапаліт Веніямін у пятніцу, 27 лістапада, паведамляе сайт БПЦ.

Раней гэтую пасаду займаў протаіерэй Сергій Лепін. Але пасля рэзкага асуджэння дзеянняў сілавікоў, якія руйнавалі мемарыялы памяці забітага на "Плошчы Пераменаў" Рамана Бандарэнкі, протаіерэй атрымаў папярэджанне ад генпракуратуры. Маўляў, яго выказванне "свядома павышае ўзровень напружанасці ў грамадстве і распальвае нянавісць да прадстаўнікоў органаў улады".

Пасля гэтага Лепін напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні. Кіраўнік БПЦ яго задаволіў. Айцец Сергій застаецца настаяцелем храма Праабражэння Гасподня ў Ракаве.

Іераманах Афанасій (Сакалоў) нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гомельскай вобласці. У 1994-м годзе скончыў БДПУ. У тым жа годзе атрымаў званне бакалаўра багаслоўя, праз пяць гадоў стаў кандыдатам багаслоўя ў Мінскай духоўнай семінарыі. У 2019-м годзе прыняў манаскі пострыг. З'яўляецца прарэктарам па выхаваўчай працы Мінскай духоўнай семінарыі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі