Праваабаронцу Судаленку падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі

Старшыня Гомельскага аддзялення РГА "Прававая ініцыятыва" Леанід Судаленка 14 красавіка даў прэс-канферэнцыю. Праваабаронца асцерагаецца, што яго могуць пасадзіць па абвінавачванні ў нібыта распаўсюдзе парнаграфіі, перадае БелаПАН.

Нагодай для крымінальнай справы, якую пачаў Следчы камітэт, стаў факт распаўсюду парнаграфіі з яго электроннай скрыні і IP-адраса, зарэгістраванага на аддзяленне "Прававой ініцыятывы". Як паведамляла Еўрарадыё, 8 красавіка ў гомельскім грамадска-палітычным цэнтры прайшоў ператрус. Тады міліцыя забрала чатыры сістэмныя блокі камп'ютараў.

Па абвінавачанні ў распаўсюдзе парнаграфіі Судаленку пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Міліцыянты сцвярджаюць, што з адрасу [email protected] парнаграфія была адпраўленая на адрас падатковай інспекцыі Савецкага раёна Гомеля і прыватнай асобы.

Праваабаронца кажа, што яго электронную скрыню ўзламалі ў снежні 2014 года і ён неаднаразова звяртаўся ў тэхнічную службу паштовага сэрвісу. Скрыню аднавілі, потым зноў узламалі, пасля чаго Судаленка перастаў ёй карыстацца.

Крымінальную справу праваабаронца лічыць правакацыяй. 15 красавіка ён збіраўся на запланаваную сустрэчу ў прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Судаленка кажа, што ніяк не мог дамагчыся сустрэчы са следчым, але як толькі ён сабраўся ў Мінск — яго выклікалі да следчага.

Ён нагадаў, што міліцыя адмовілася пачынаць крымінальную справу, калі на гомельскіх сайтах публікавалі абразы і паклёп на яго адрас і нават пагражалі забіць яго малодшага сына.

У грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі праходзіць ператрус

Гамельчукі звязваюць ператрус з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі