Праваабаронцы прызналі Рамана Пратасевіча палітвязнем

Праваабаронцы прызналі Рамана Пратасевіча палітвязнем

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызналі палітвязнем блогера і журналіста Рамана Пратасевіча, затрыманага ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 23 траўня.

"Пераслед блогера Рамана Пратасевіча ажыцяўляецца ўладамі Беларусі ў перыяд востарага крызісу з правамі чалавека ў краіне, які пачаўся пасля абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў у траўні мінулага года і працягваецца дагэтуль. Дадзены крызіс суправаджаецца бепрэцэдэнтнымі палітычнымі рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў краіны, ахвярамі якога ўжо сталі тысячы чалавек — мужчын і жанчын, пенсіянераў і студэнтаў, прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага грамадства. Усіх іх аб’ядноўвае тое, што яны маюць іншыя погляды на развіццё краіны, патрабуюць правядзення сумленных выбараў і забеспячэння правоў чалавека для ўсіх без выключэння грамадзянаў Беларусі.

Публічная дзейнасць Рамана Пратасевіча з’яўляецца нічым іншым, як мірнай рэалізацыей свабодаў, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека — свабоды пошуку і распаўсюду інфармацыі, выказвання свайго меркавання і інш.",гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і спыніць яго крымінальны пераслед. Таксама яны патрабуюць вызваліць усіх адвольна затрыманых пасажыраў авіярэйса Афіны — Вільня, вызваліць усіх палітвязняў Беларусі і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.  

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва”, цЦэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў, кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", простае таварыства "Ініцыятыва FORB", Беларускі дакументацыйны цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі