Праваслаўныя гродзенцы неслі пасвяціць яйкі, булкі, садавіну і грошы (фота)

У Святую суботу праваслаўныя вернікі Гродна наведалі храмы горада дзеля абраду асвячэння традыцыйных яек і кулічоў.

Сотні чалавек прыйшлі ў Свята-Раства-Багародзіцкі жаночы манастыр. Асвяціць велікодную ежу выйшла і сама кіраўніца манастыра — ігумення Гаўрыіла. Дапамагаў ёй праваслаўны святар Аляксандр.

Акрамя традыцыйнай велікоднай выпечкі і фарбаваных яек людзі прынеслі садавіну, гародніну і нават грошы.

Велікодныя набажэнствы пройдуць у Гродне сёння ўвечары, першае пачнецца ў Храме Усячэння галавы Іаана Прадцечы ў 23.00

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі