Прайшлі дзве авіятрэніроўкі да травеньскага параду (відэа)
Самалёты праляцелі над Заслаўскім вадасховішчам і над авіябазай у Мачулішчах.
4 траўня прайшлі дзве трэніроўкі з самалётамі, што рыхтуюцца да ўдзелу ў вайсковым парадзе ў Дзень Перамогі. Як паведамляе БелаПАН, у першай палове дня ўдзельнікі параду праляцелі над Заслаўскім вадасховішчам пад Мінскам. У другой палове дня яны ляталі ў раёне свайго аэрадрома — 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ў Мачулішчах (Мінскі раён).
У трэніроўках ўдзельнічала авіяцыя як беларускіх, і расійскіх узброеных сіл.
Дарэчы, упершыню ў парадзе ў Мінску возьмуць удзел найноўшыя расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34, вучэбна-баявыя Як-130. Яны ўжо прыляцелі ў Мачулішчы. Далёкія бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3 і стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС расійскага войска прылятаюць у Беларусь на трэніроўкі да параду з месцаў свайго базавання.
Агулам 9 траўня над Мінскам праляціць больш за 40 ваенных самалётаў.