Прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Лондане на "Уэмблі" 1 чэрвеня
15 сакавіка прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па яго выніках "Рэал" сустрэнецца з "Манчэстар Сіці", ПСЖ — з "Барселонай", "Арсенал" — з "Баварыяй", а "Атлетыка" — з дортмундскай "Барусіяй". Першыя матчы прызначаны на 9 і 10 красавіка. Матчы ў адказ — на 16 і 17 красавіка.
У чвэрцьфіналах футбольнай Лігі Еўропы згуляюць "Мілан" — "Рома", "Ліверпуль" — "Аталанта", "Баер" — "Вэст Хэм", "Бенфіка" — "Марсэль". Першыя матчы — 11 красавіка, паўторныя — 18-га.
Пары паўфіналаў: "Бенфіка" / "Марсэль" — "Ліверпуль" / "Аталанта", "Мілан" / "Рома" — "Баер" / "Вэст Хэм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.