Праз паўгода экзамены на “мотаправы” будуць прымаць па-новаму
Для тых, хто ўжо мае ў “правах” катэгорыю “А” ўсё застанецца па-ранейшаму.
Праз шэсць месяцаў уступяць у сілу змяненні і дапаўненні ў “Палажэнне аб парадку выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем”. Атрымаць “правы” матацыклісту ў некаторых выпадках стане больш складана. Згодна новым правілам пачне ўводзіцца паэтапнае атрыманне вадзіцельскіх пасведчанняў, паведамляе сайт pravo.by.
Паводле пастановы Саўміна ад 22 чэрвеня 2015 года №526, уносяцца змены і дапаўненні ў папярэднюю пастанову ад 4 красавіка 2011 №441.
Для маючых ў “правах” катэгорыю “А” ўсё застаецца па-ранейшаму. У дакуменце гаворыцца, што “у выпадку прадастаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі “A” адначасова прадастаўляецца права кіравання транспартнымі сродкамі і падкатэгорыі “A1”.
А вось падчас атрымання катэгорыі “А” ўпершыню, ўсё змяняецца. У адпаведнасці з папраўкамі трэба будзе спачатку адкрыць у “правах” падкатэгорыю “А1” і наездзіць з ёй не менш за два гады, зарабіўшы вадзіцельскі стаж.
Каб атрымаць падкатэгорыю “А1” у выпадку, калі маецца катэгорыя “В” (ці “правы” вышэйшых катэгорый), трэба спачатку здаць практычны экзамен, а праз два гады катэгорыя “А” адкрываецца аўтаматычна. Ёсць і іншы шлях атрымання катэгорыі “А”: прайсці навучанне ў моташколе і здаць практычны экзамен, паведамляе сайт abw.by
Змены ўступяць у сілу праз паўгода, не выключана, што яны будуць яшчэ адкарэктаваныя.
Нагадаем, што катэгорыя “A” — матацыклы, а падкатэгорыя “A1” — матацыклы з рабочым аб'ёмам рухавіка, якія не перавышаюць 125 куб. см, і максімальнай магутнасцю якая не перавышае 11 кілават (лёгкія матацыклы). Катэгорыя “B” — аўтамабілі, тэхнічна дапушчальная агульная маса якіх не перавышае 3500 кг і лік месцаў для сядзення якіх, акрамя сядзення вадзіцеля, не перавышае васьмі.
Фота: sunhome.ru