Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу правядзе вялікую нараду
Яна будзе прысвечаная прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год.
На нарадзе будуць разглядацца прагнозныя дакументы на наступны год.
БелаПАН нагадвае, што паводле гэтых дакументаў, падрыхтаваных органамі дзяржкіравання, рост валавога ўнутранага прадукта Беларусі ў наступным годзе складзе 3,3%, інфляцыя знізіцца да 11%, рэальны заробак (з улікам інфляцыі) павялічыцца на 4,6%, экспарт тавараў і паслугаў вырасце на 11,6%. Сальда гандлёвага балансу будзе станоўчым і складзе 105 мільёнаў долараў.
Фота — Коммерсант