"Прессбол": Аляксандр Глеб можа перайсці ў брэсцкае "Дынама"
Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб можа перайсці ў брэсцкі клуб "Дынама". Як піша "Прессбол", цяпер ідуць перамовы наконт трансферу паўабаронца.
Перад гэтым 36-гадовы спартовец гуляў за самарскія "Крылаў Саветаў" (Расія, Д2). Гэты клуб ён пакінуў напрыканцы траўня. У чэмпіянаце Расіі-2016/17 паўабаронца правёў 7 матчаў.