Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Аэрапланы ў вырай" ад Юрыя Несцярэнкі

Лідар гуртоў White Night Blues і Nestary Band, блюзмэн Юрый Несцярэнка прэзентуе на Еўрарадыё сінгл "Аэрапланы ў вырай", які анансуе яго новы аднайменны альбом.

"У песні прысутнічае адчуванне самоты і тугі ў межах беларускай прасторы", — характарызуе трэк Несцярэнка і кажа, што ўвогуле да песень новай пласцінкі варта прыслухацца:

"Гэта тэксты не напісаныя штучна, пад нейкую замову ці для нейкага праекту. Яны пісаліся, як адчуваліся. Адпаведна, яны цікавыя і няпростыя, не разлічаныя на лёгкае ўспрыманне".

Музычны складнік васьмі песень альбома "Аэрапланы ў вырай" традыцыйны для Несцярэнкі: гэта рок з элементамі фанка і блюза.

Пласцінка стваралася цягам трох гадоў. Выйдзе яна ў апошнія дні старога ці ў першыя дні новага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі