Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл “Дарога на поўдзень” ад Акуліч і Несцярэнкі

Дуэт рок-музыкаў Вольгі Акуліч і Юрыя Несцярэнкі прадстаўляе на Еўрарадыё дзве кампазіцыі — “Лета” і “Дарога на поўдзень”.

Сінгл з’яўляецца працягам супрацы, якая доўжыцца ўжо больш за год: нядаўна была прэзентаваная песня “Моўчкі засынай”.

І словы, і музыка ўсіх гэтых песень належаць Вользе, Юры выступае як аранжыроўшчык, вакаліст і гітарыст.

Ідэя запісваць дуэты ўзнікла ў Юрыя Несцярэнкі яшчэ ў пачатку 2000-х, калі музыка пачаў рыхтаваць свой першы беларускамоўны сольны альбом, на якім ёсць кампазіцыі, супольна выкананыя з гуртамі “Палац” і “Крама”. З цягам часу ўзнікла сяброўства і супраца з іншымі музыкамі — беларускімі і не толькі.

Падрабязнасці творчага працэсу ды імёны музыкаў трымаюцца ў сакрэце, аднак вельмі хутка альбом дуэтаў, куды ўвайшла і песня з Вольгай Акуліч, будзе прэзентаваны — інтэрнэт-рэліз прызначаны на 26 чэрвеня, калі Юрыю Несцярэнку споўніцца 50 гадоў.

Вольга Акуліч, натхнёная працай з Юрыем, цяпер знаходзіцца ў актыўнай студыйнай працы і хутка парадуе публіку новымі песнямі, выкананымі з Андрэем Вайцэхоўскім, Наталляй Нікіцінай, Алегам Змушкам.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі