Лукашэнка паабяцаў павысіць якасць жыцця людзей (відэа)
Пра гэта ён заявіў сёння, 1 ліпеня, на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, заявіў, што галоўнай задачай развіцця эканомікі быў, ёсць і павінен заставацца рост якасці жыцця і дабрабыту людзей, паведамляе БЕЛТА.
“Гэтым прынцыпам мы ніколі не паступімся, — падкрэсліў беларускі кіраўнік. — Беларусь — дзяржава для народа”.
Кіраўнік краіны таксама паведаміў, што ў Беларусі заўсёды будуць абараняць інтарэсы простага чалавека.
“Мадэль сацыяльнай дзяржавы, якую мы выбралі, дазваляе абараніць простага чалавека не толькі ў спрыяльных, але і ў складаных эканамічных умовах. І адступлення ад гэтай мадэлі не будзе”, — адзначыў ён.
Разам з гэтым, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дабрабыт у доме ў першую чаргу залежыць ад самога чалавека, яго ініцыятывы, адказнасці і энергіі, ад таго, наколькі ён гатовы выкарыстоўваць магчымасці, якія дае яму дзяржава.
Фота: tut.by