Пры атрыманні хабару затрыманы пракурор Шумілінскага раёна і яго намеснік

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу КДБ, пракуроры вымагалі 32 мільёны рублёў з камерцыйных структураў за "паслугі" па падрыхтоўцы і падачы ў абласны эканамічны суд пазоўнай заявы і падтрыманні пазоўных патрабаванняў. Больш як 23 мільёны рублёў былі атрыманыя імі ў якасці хабару ў некалькі этапаў. Пры атрыманні чарговай часткі незаконнага грашовага ўзнагароджання кадэбісты затрымалі пракурораў. 

На іх пачалі крымінальную справу за хабарніцтва. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Падазраваных узялі пад варту. 

Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі