Прызначаны дадатковы цягнік Мінск — Полацк

Прызначаны дадатковы цягнік Мінск — Полацк

Прызначаны дадатковы цягнік Мінск — Полацк (№ 749). Ён будзе курсіраваць з 3 сакавіка з прыпынкамі на станцыях Маладзечна, Вілейка, Параф’янава, Круляўшчызна, Падсвілле. Са станцыі “Мінск-Пасажырскі” ён будзе адпраўляцца ў 06:30, у Полацк прыбудзе ў 10:36. З Полацка цягнік адправіцца ў 15:51, у сталіцу прыбудзе ў 20:10. Білет у плацкартным вагоне будзе каштаваць 6 рублёў 52 капейкі, у купэйным — 8 рублёў 98 капеек, інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі