Пуцін: Расія не збіраецца "дзьмуцца" на Еўропу за санкцыі

Пуцін: Расія не збіраецца "дзьмуцца" на Еўропу за санкцыі

Уладзімір Пуцін мяркуе, што краіны Еўропы мусяць быць зацікаўленыя аб'яднаць намаганні з Расіяй у эканамічнай і палітычнай сферах, а таксама ў барацьбе з тэрарызмам.

"У адносінах паміж дзяржавамі маюць месца быць інтарэсы. Інтарэсы еўрапейскіх краін у тым, каб аб'ядноўваць намаганні — і ў эканоміцы, і ў палітыцы, і ў барацьбе з тэрорам. Аб'ядноўваць намаганні з Расіяй. Мы да гэтай працы гатовыя, мы адкрытыя, не збіраемся дзьмуцца за гэтыя санкцыі... Мы іх чакаем усіх", — такія словы расійскага кіраўніка прагучалі ў інтэрв'ю, якое ўвайшло ў дакументальны фільм "Сусветны лад" тэлеканала "Расія-1".

Цалкам дакументальны фільм будзе паказаны ў нядзелю ўвечары. А 19 снежня тэлеканал "Расія-1" паказаў толькі некалькі фрагментаў з яго.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі