Пуцін ратыфікаваў дамову з Беларуссю аб парадку спагнання аліментаў
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін ратыфікаваў дамову з Беларуссю аб парадку ўзаемнага выкарыстання судовых пастановаў па справах аб спагнанні аліментаў, інфармуе РІА "Новости". Пагадненне было падпісана ў Маскве яшчэ 3 сакавіка 2015-га, у жніўні яго ўхваліў урад Расіі. Парламенты дзвюх краін ратыфікавалі дакумент у лістападзе.
Законам прадугледжана, што судовыя пастановы па справах аб спагнанні аліментаў, вынесеныя на тэрыторыі Беларусі ці Расіі, не патрабуюць спецыяльнай працэдуры прызнання і выконваюцца бакамі ў тым жа парадку. Дакумент прадугледжвае права даўжніка на зварот у суд краіны, на тэрыторыі якой павінна быць выкананая судовая пастанова. Больш падрабязна гл. тут.
Фота: БЕЛТА