Пяскоў: Убачылі, "разбітага паралічам і захопленага генераламі" Пуціна?
У панядзелак, 16 сакавіка, пасля 10-дзённай адсутнасці расійскі прэзідэнт з'явіўся на публіцы.
16 сакавіка Уладзімір Пуцін з'явіўся перад публікай, пасля 10-дзённай адсутнасці. У Санкт-Пецярбургу ў Канстанцінаўскім палацы прайшла яго сустрэча з кыргызстанскім прэзідэнтам Алмазбекам Атамбаевым. Пуцін выглядаў стомленым.
Нагадаем, чуткі пра прычыны знікнення прэзідэнта Расіі былі самыя розныя: ад яго хваробы, нараджэння сына ў Швейцарыі да дзяржаўнага перавароту ў Маскве.
Куды знікаў Пуцін: версіі медыцынскія, канспіралагічныя і жартаўлівыя
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у Канстанцінаўскім палацы падышоў да журналістаў і пажартаваў. Ён нагадаў пра чуткі пра Пуціна, якія не толькі з'яўляліся ў сацыяльных сетках, але і ў СМІ.
"Усё, разбітага паралічам прэзідэнта, захопленага генераламі, пабачылі? Толькі што прыляцеў са Швейцарыі, дзе прымаў роды, як вядома", — цытуе словы Пяскова РІА "Новости".
Адзін з замежных журналістаў згадаў пра замежнага лекара, які, нібыта, прыязджаў да Уладзіміра Пуціна. Прэс-сакратар зноў пажартаваў: "Так, ён таксама быў сярод генералаў, якія захапілі Пуціна".
Фота: ria.ru