Пётр Парашэнка прыраўняў НКВД да гестапа

У гісторыка-мемарыяльным заказніку "Быкаўнянскія магілы" на ўскраіне Кіева адбылася акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. На ёй выступіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і прыраўняў дзейнасць НКУС (НКВД) да гестапа — палітычнай паліцыі нацысцкай Нямеччыны, перадае Радыё "Свабода".

Кіраўнік Украіны адзначыў, што гэтыя структуры "пераймалі злачынны досвед адзін у аднаго", а "чума" не залежыць ад колеру — чырвоная яна альбо карычневая.

Парашэнка нагадаў, што Быкаўнянскія магілы з'яўляюцца найбольш жывым сведкам камуністычнага тэрору, доказам злачынства супраць чалавецтва. Ён адзначыў, што "ворагі Украіны і сёння маршыруюць пад партрэтамі Сталіна і Берыі".

Фота з фэйсбука Пятра Парашэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі