Работнік Мазырскага НПЗ забіў сябе праз праблемы на працы
Мазырскі НПЗ
У Мазыры наклаў на сябе рукі работнік транспартнага цэха МНПЗ. Прычынай стала крымінальная справа па факце крадзяжу дызельнага паліва, высветліў "Флагшток".
Інцыдэнт здарыўся ў другой палове лютага 2024 года. Пра гэта выданню паведамілі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.
Па наяўнай інфармацыі, падставай для самагубства паслужыла праверка АБЭЗ, якая выявіла крадзяжы паліва ў цэху №14 (транспартным). Пад следствам знаходзіцца з тузін супрацоўнікаў. Адзін з кіроўцаў, верагодна не вытрымаў ціску і перарэзаў сабе вены. Ад атрыманых пашкоджанняў мужчына памёр у сябе дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.