Расія спыніла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ
Расія з 1 студзеня спыніла падачу нафты для нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў беларускай нафтавай галіне.
Паводле звестак крыніцы, падача нафты спынілася з 1 студзеня 2020 года, а "бесперапынныя партыі скончыліся 31 снежня".
Аднак беларускія нафтаперапрацоўшчыкі маюць запасы сыравіны, і НПЗ пакуль працуюць у штатным рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.