Расійскім геям дазволілі жаніцца ў Даніі
У сталіцы Даніі Капенгагене пачала працаваць фірма, якая спецыялізуецца на рэгістрацыі шлюбаў паміж аднаполымі сужэнцамі з Расіі.
Супрацоўнікі кампаніі прапануюць расійскім геям і лезбіянкам аформіць іх шлюбны саюз на працягу 12 гадзін, пры гэтым кампанія бярэ на сябе арганізацыю ўсяго працэсу і дае паслугі перакладчыка, паведамляе Радыё Свабода.
Такім чынам, у Даніі з’явіўся самы просты і танны для расійскіх гомасэксуалаў спосаб зарэгістраваць шлюб — ахвотныя ажаніцца выдаткуюць мінімум сродкаў, бо змогуць вярнуцца з Капенгагена дадому на ўласнае вяселле ў той жа вечар.
Зарэгістраваны ў Даніі шлюб па-ранейшаму не будзе прызнаны ў Расіі, аднак будзе лічыцца законным на тэрыторыі ўсіх дзяржаваў, дзе дазволеныя аднаполыя саюзы. Пасведчанне аб рэгістрацыі шлюбу расійскім маладым выдадуць на пяці мовах.