Расійскія мінамётныя ўстаноўкі прыбылі ў Гомель чыгункай
Пра гэта інфармуе сайт Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
“У Рэспубліку Беларусь, у горад Гомель на чыгуначную станцыю “Паўночны” ўчора прыбыў расійскі ваенны эшалон у складзе 65 платформаў з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі”, — цытуе паведамленне УНІАН.
Апроч таго, на мяжы з Украінай Расія засяродзіла 34 адзінкі ваеннай бронетэхнікі з міратворчай сімволікай.