Расійскія войскі аднавілі штурм "Азоўсталі"
3 траўня расійскія войскі пачалі чрговы штурм завода "Азоўсталь" у Марыупалі, перадаюць украінскія СМІ.
Перад гэтым, як паведамляецца, расійская авіяцыя некалькі гадзін бамбіла завод. У выніку ўзнік маштабны пажар.
Намеснік камандзіра палка "Азоў" Святаслаў Паламар распавёў: "Усю ноч нас бамбілі авіябомбамі, загінулі дзве грамадзянскія жанчыны, а цяпер адбываецца штурм "Азоўсталі".
Мінабароны ў сваю чаргу абвінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў: маўляў, яны скарысталіся рэжымам цішыні на "Азоўсталі" і выйшлі на агнявыя пазіцыі.
Паведамляецца, што на тэрыторыі завода акрамя вайскоўцаў застаюцца яшчэ дзве сотні мірных жыхароў, якія не змаглі эвакуявацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.